Спораўскі сельсавет

From Вікіпедыя
Спораўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Спорава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 522
Спораўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Спо́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Спорава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Здзітаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Здзітава. У 1962 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Белаазёрскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса)[1]. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Спораўскі, цэнтр перанесены ў вёску Спорава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1932 чалавекі[2], з іх 95,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1522 чалавекі[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.